Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ах, выбачайце… Ня гневайцеся. Бывайце здаровы… (выходзіць, хістаючыся, ў свой пакой).

ЯДЗЬКА (адна). Што гэта было? Як гэта здарылася?.. Нейкі дзіўны сон!.. Ох, галава баліць… (паўза). Няшчасны ён… (сядае, апірае галаву на руках і ціха кліча): Пане Костусь! (Маўчанка. Галасьней). Пане Костусь! (Маўчанка. Ядзька памалу ўстае і ціха падыходзіць да правых дзьвярэй. Затрымаўшыся на парозе, крыкнула, закрыла вочы рукамі і адскочыла). Пане Костусь! Што вы робіце?..

КОСТУСЬ (уваходзіць пасьля паўзы з вяроўкай у руцэ). Вы мяне клікалі? Чаго вы спалохаліся?.. Вы думалі, што ўжо я… А калі-б навет і так, дык што?.. Так было-б ляпей… Ах, праўда! Вы спалохаліся, што тут у вашай хаце, тут за сьцяною будзе труп… Але супакойцеся, пані! Гэта толькі ў тэатры драматычные гэроі гэтак лёгка робяць самагубства. Узапраўды бывае інакш. Расстацца з жыцьцём гэта вельмі трудная справа. Расстаюцца з жыцьцём або людзі ненармальные з атрофіраваным інстынктам жыцьця, або людзі, каторые надта шмат страцілі. У мяне-ж невялічкая ўтрата, наадварот… Надзеі, каб вы палюбілі мяне, я мала меў… — гэта, што было, гэта нейкая п’янасьць, ваша прысутнасьць тут каля мяне закружыла мне ў галаве… Я складваю свае рэчы і адыходжу адсюль багацейшы, чымся прыйшоў. Паяўленьне ваше на маім шляху было неспадзяваным прасьветам, які часам зазьяе спаміж пакрыўшых небасхіл восенных хмар. Я, як дзіця, або дурны, і плакаў і сьмяяўся, лавіўшы рукамі гэты сонечны прамень… Але хмары йзноў згусьціліся, ізноў лягла на душу шэрая туга, ізноў вецер зашумеў між сухімі галінамі, абмываючы іх сьлязьмі дажджу… — За мінуту сонечнага проблеску ў хмарным маім