Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВАСІЛЬ. Далібог… я ня ведаю… О чорт!.. сьлёзы да горла лезуць… О, Божа!.. (хапае Ядзьку за руку і горача цалуе, пасьля абыймае яе; са сьлязой у голасе). Ядзька! Якая ты добрая! Я ніколі ня думаў… Ох, Ядзька! нашто ты такая добрая!.. О, лепш крычы на мяне, лай мяне — а нашто ты такая добрая!.. А я гэтакі нягоднік!! (плача на плячы Ядзькі).

ЯДЗЬКА (гладзіць яго па валасох і абцірае яго сьлёзы). Ціха, Васілёк! і ты добры, і ты вельмі добры, — ня плач!

ВАСІЛЬ. Не, Ядзенка, я — благі, я — нягоднік! Ох! Які я нягоднік! Як я ненавіджу сябе! Але ты выбачай, дрэнна не ўспамінай… Усё будзе добра… Вайна скончыцца, прыедзеш да мяне ў Менск… Ну, але бывай здарова! (цалуе Ядзьку, пасьля Костуся). Ну, бывай здароў, дружа! (цалуюцца). Шмат я ў цябе напазычаўся, і, замест таго, каб зьвярнуць доўг, забіраю ў цябе апошніе рукавіцы. Але, я веру, што Бог паможа мне: аддам усё. Бывайце! (Выбягае).

КОСТУСЬ. Ды кінь! не кажы аб гэтым… такое глупства! — Шчасьлівай дарогі!

Зьява 3.

ЯДЗЬКА і КОСТУСЬ.

ЯДЗЬКА (пасля паўзы задумаўшыся). Так!.. Значыцца пайшоў…

КОСТУСЬ. Але… (устае і йдзе ў свой пакой).

ЯДЗЬКА. Пане Костусь! Вы нікуды сягоньня ня йдзеце, прошу вас, бо мне сягоньня неяк боязна аднэй заставацца…

КОСТУСЬ. Я й ня йду. Я толькі ў свой пакой.