Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВАСІЛЬ. Маю пару марак, можа хопе…

ЯДЗЬКА. Вось возьмі трохі, вазьмі палову маіх грошай, я-ж сягоньня дастала пэнсію…

ВАСІЛЬ. Ды што ты! Здурэла ці што? Як-жа я ў цябе буду браць?...

ЯДЗЬКА. Нічаго… Я тут на месцы ў Вільні, а ты будзеш у дарозе. Я дастану, пазычу, калі мне не хваце, а табе неадкуль будзе ўзяць. Бяры, кажу табе!

ВАСІЛЬ. Не, не, Ядзенька! дзякую табе. Не…

ЯДЗЬКА. Ну, Васілёк! прашу цябе! Мне хваце…

ВАСІЛЬ. Ну, хіба трохі… Вось гэтулькі, (бярэ частку грошай) рэшту хавай для сябе, болей не вазьму!.. Дзякую табе!..

ЯДЗЬКА. Калі, далібог, чаму-ж так мала…

ВАСІЛЬ. Хваце… Ну, вось клумак ужо гатовы… Можна ўжо зьбірацца…

ЯДЗЬКА. Што-ж ты так мала бярэш з сабой? А порце?

ВАСІЛЬ. Я ўзяў адну кашулю і рукапісы… і годзі, бо цяжка будзе.

ЯДЗЬКА. У печы я паставіла кашу, ты можа зьеў-бы крыху перад дарогай?

ВАСІЛЬ. Не, ня хочацца нічога.

ЯДЗЬКА. Дык вось вазьмі з сабой хаця хлеба кусок, у дарозе захочацца.

ВАСІЛЬ. Я ўжо кусок узяў — рэшта для цябе застаецца… Ну, Ядзенька, дык, значыцца… (ня ведае што сказаць). Вось, значыцца, я і йду. А ты, Ядзенька, калі што… ты дрэнна мяне не ўспамінай.

ЯДЗЬКА. Ты ўжо йдзеш, ну, а як-жа ж твая драма?.. ты-ж яшчэ ня скончыў!

ВАСІЛЬ. Ядзенька!.. Дзякую табе, дзякую! Першы гэта раз ты зацікавілася тым, што дорага для мяне… Я аб гэт-м не запомню! Дзякую табе!.. Але,