Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чаш, каб я пасьля прыехала — дык добра. А не захочаш — Бог з табой, я жалю да цябе мець ня буду… І гэта яна сказала так ціха, з такім сумным паглядам сваіх васільковых вачэй, што за гэтыя словы я ізноў палюбіў яе. Яна — бедны, няшчасны чалавек, асабліва цяпер, пасьля сьмерці Альфонсіка. Гэтые словы і ўспамін той мінюты, калі мы пры труне дзіцяці, абняўшыся, разам заплакалі, прывязвае мяне да яе больш, чымся самые гаручые закляцьці каханьня і прысягі вернасьці… А вось нехта йдзе… Мусі яна ўжо варочаецца са службы.

Зьява 2.

ТЫЕ-Ж і ЯДЗЬКА (ўваходзіць).

ВАСІЛЬ. Чаму-ж ты сягоньня гэтак позна?

ЯДЗЬКА. Я сягоньня дастала грошы. Я была на могілках і сказала сторажу, каб абчысьціў сьнег на магілцы Альфонсіка… Я сягоньня толькі заўважыла, якое гэта прыгожае месца — узгорак, па бакох растуць маладые бярозкі. Дзякуй пані Маліноўскай, што яна выбрала гэтакае харошае месца! Як прыдзе вясна, пасею там кветкі… Васілёк! Трэба будзе паставіць белы невялічкі крыж…

ВАСІЛЬ. Добра, добра… Вясной паставім крыж… Вайна скончыцца. Я вярнуся з Менску, паставім крыж, і будзем ізноў разам жыць… А цяпер, Ядзенька, мне ўжо трэба зьбірацца…

ЯДЗЬКА. Што?! Ты сягоньня ўжо думаеш ісьці? Дык-жа ўжо позна! Пачакай да заўтра.

ВАСІЛЬ. Не, Ядзя! Трэба сягоньня. Гэта нічога, што позна; сягоньня зайду хаця да Рудоміна, там пераначую, а заўтра далей… Каб хутчэй ужо быць у Менску…

ЯДЗЬКА. А грошы на дарогу? Ці маеш ты грошы? Ці даў табе Багдзевіч?