Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зьява 4.

ВАСІЛЬ і КОСТУСЬ.

ВАСІЛЬ (пабачыўшы Костуся, з дзівам). А! ты тут?

КОСТУСЬ. Але. (Падыходзіць да Васіля). Падай мне руку, Васілёк!

ВАСІЛЬ (падае руку, нейкі час глядзяць моўчкі сабе ў вочы, пасьля разам закідаюць адзін аднаму рукі на шыю і цалуюцца). Я, Костусь, у гэтакі мамэнт не магу ні на каго злавацца, асабліва на цябе… У гэтакі мамэнт, калі мне хочацца душу адкрыць, параіцца, пагутарыць аба ўсім… Я з дзіцячых гадоў прывыкшы казаць табе ўсё, як на споведзі. Вось я й цяпер… Але — не! Лепш ня будзем гаварыць аб гэтым: я-ж наперад ведаю, што ты скажаш аб маёй падарожы: скажаш, каб я ня йшоў.

КОСТУСЬ. Наадварот. Я кажу: ідзі!

ВАСІЛЬ (зьдзіўлены). І ты кажаш ісьці?! — вось добра! вось я шчасьлівы… Але толькі, Божа, што скажа на гэта Ядзя?.. З ёю будзе цяжкая гутарка…

КОСТУСЬ. Васіль! І я хачу з табой пагаварыць аб аднэй важнай справе: хачу цябе спытацца…

ВАСІЛЬ. Пытайся.

КОСТУСЬ. Ці калі… Што ты думаеш аб сваім будучым жыцьці?.. Не! я кажу ня тое!.. Ці ты ўжо думаеш ліквідаваць сваё віленскае жыцьцё?

ВАСІЛЬ. Як гэта? Я не разумею.

КОСТУСЬ. Ці ты думаеш вярнуцца калі-колечы сюды, назад, у гэты дом, да свае жонкі, да дзіцяці?.. Кажы толькі праўду!

ВАСІЛЬ. Ну, але!..

КОСТУСЬ. Не, ты добра заглянь у сваю душу: