працавіты чалавек — і добры муж. (Няпрытомна). Во-во! Гарыць ужо! гарыць! Во — бачыш? гэта твая работа! — гарыць! Ах подлая ты! што ты нарабіла!
ЯДЗЬКА. Во — яшчэ чаго! Няўжо-ж гэта я зрабіла? Ты-ж сам кінуў усё ў печ, я табе не казала.
ВАСІЛЬ (глядзіць са сьлязьмі ў вачох на вагонь). О, Божа мой! што я зрабіў! што я зрабіў! (хапаецца за галаву і плача).
Заслона.
АКТ ІІІ.
Зьява 1.
На сцэне сядзіць Костусь і акомпаньюе сабе на гітары. Каля яго спакаваные ягоные рэчы. Ён пяе:
Ня чурайся, дзяўчынка, галубка, мяне,
Пажалей, прыгалуб бедака-сірату.
Збудзі сэрца, збудзі, хай навек не засьне,
Дабудзь песьню з душы, разгані цемнату.
Ня было мне пацех ад людзей, ад жыцьця,
Не заглянула сонца у хату маю, —
Віхры гналі-гулі без канца, бяз пуцьця,
Ажно долю паганую кляў я сваю.[1]
Нехта стукае ў дзьверы.
КОСТУСЬ. Калі ласка.
Зьява 2.
КОСТУСЬ і БАГДЗЕВІЧ (уваходзіць).
БАГДЗЕВІЧ. Добры дзень, паночку!
КОСТУСЬ. Добры дзень!
- ↑ Словы Я. Купалы.