Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВАСІЛЬ. Сьмяешся, браток, бо гэтага не адчуваеш. (Паказвае на калыску). Вось гэта — частка майго „я“. Прыйдзе час, калі сілы аслабнуць, мазгі ня будуць працаваць так, як цяпер, перад вачыма зазьяе чорная пропасьць — сьмерць, тады захочацца мне, каб быў працяг майго жыцьця тут на зямлі, каб нехта рабіў далей маю няскончаную працу, вось тады ён — мой наступнік — будзе цягаць каменьне на піраміду маей ідэі.

КОСТУСЬ. Забываешся аб тым, што дзіця будзе знаходзіцца не пад адным тваім уплывам. Маці мае вялікшы ўплыў на ўзгадаваньне душы дзіцяці… Дый, хто ведае, само жыцьцё на які лад выкуе яго душу. Мы хочам, каб дзеці нашы йшлі па нашым шляху, а бывае, што дарогі нашы разойдуцца, што дзеці і бацькі — заклятые ворагі.

ВАСІЛЬ (жартуючы). Ну, ўжо вылез з свае нары і пачаў кракаць!

КОСТУСЬ. Я ня кракаю. Я кажу так, як ёсьць. Можа навет гэта добра. Каб нашы дзеці йшлі па працярэблянай намі дарожцы, а ня шукалі новых сваіх уласных шляхоў, дык ня было-б ніякага поступу. Гэта ўжо старая праўда, што два пакаленьні — два ворагі… І хоць ты трэсьні, а душу свайго сына не зачыніш у клетку сваіх уласных ідэй, яна вырвецца, паляціць туды, куды ты мо’ ня хочаш. (Паказвае на рукапісы, якіе ляжаць на стале). Вось тут дык ты поўны гаспадар. Тут ніхто не разьдзяляе з табой тваіх мук творчасьці, тут ты адзін сапраўдны ўладар. Тут ты, як Бог, творыш свой уласны сьвет. І твой твор — тваё духоўнае дзіця — будзе такім, якім віхор думак тваіх яго выкуе.

ВАСІЛЬ (задумаўшыся). Але! гэта ты добра сказаў. Тут я поўны ўладар… Але ведаеш? — бяда! Апошнімі часамі нешта ня клеіцца. Раней ішло гладка як пугай высмаліць, не пасьпеў кончыць адну зьяву —