Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

няхай тады будзе па твойму: Альфонсік. Добра? — Ну, маеш, цягні!

ЯДЗЬКА. Добра. (Памалу, асьцярожна цягне, выцягвае вузялок). А вось! вузялок! (з трыумфам): Альфонсік! Альфонсік! Альфонсік! (цалуе дзіця). Ну, чаго-ж ты пачаў плакаць? Есткі хочаш?

ВАСІЛЬ. Ен плача, бо ня хоча называцца Альфонсам.

ЯДЗЬКА. Васіль! У печы грэецца малако. Дай мне сюды бутэльку.

ВАСІЛЬ (выймае з печы рондэльчык, у каторым грэецца бутэлька з малаком і з соскай. Дае бутэльку Ядзьцы. Ява корміць дзіця). Ну, ты супакой Альфонсіка, а я варочаюся да свайго Юркі. (Ідзе да стала і бярэцца за рукапісы).

ЯДЗЬКА (да дзіцяці) Ну, што? ня хочаш малачка? Дык чаго-ж ты плачаш, плакса гэтак! (калыша дзіця). Ааа, ціха, сьпі! аа! маленькі! Сьпі, сьпі, сьпі, сынок! Вось так, ціха, ша! Мама пойдзе ў прытулак паглядзець, ці там добра. Калі там будзе добра, дык застанемся там, а калі блага, дык вернемся да хаты… (да Васіля). Ты нікуды цяпер ня пойдзеш?

ВАСІЛЬ. Не. Пасіджу яшчэ крыху ў хаце. А што?

ЯДЗЬКА. Я хачу схадзіць да гэтай пані Ягодзінскай, аб каторай мне казала Паўлінка. Даведаюся аб прытулку, а ты пасідзі тут і, як дзіця пачне плакаць, дай яму бутэльку з малаком. (Аддае яму бутэльку). Вось маеш, пастаў ізноў у печы, каб было цёплае. (Васіль бярэ бутэльку і ставіць у печ). Ці мароз сягоньня вялікі?