Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВАСІЛЬ. Не; Юры — харошае імя. Юры — сьвяты вой, што ляціць на кані і рагатынай коле гада цемры, як бог Ярыла, сын сонца, які адчыняе браму неба і на белым кані на зямлю ляціць, каб збудзіць вясну. (Падыходзіць да калыскі, весяла). Юрка-Ярыла! ўставай брат! будзем калоць рагатынай паганага гада цемры, хвацем его за бараду, як я Пшэпёнткоўскага, і кінем яго ў цёмную пропасьць бяз дна, хай ляціць гэтак да сканчэньня вякоў! Юрка! Хай жыве сонца! вясна! жыцьцё!..

ЯДЗЬКА (так сама павясялеўшы). Ну, кінь ты ўжо крычаць, а то дзіця напалохаеш!

ВАСІЛЬ. Не, ён не баіцца… Ен глядзіць на мяне і сьмяецца. Але, сьмейся, брат! Жыцьцё дано нам для сьмеху і радасьці! Сьмейся, як богі шчасьлівые сьмяяліся!

ЯДЗЬКА (стоячы радам з Васілём пры калысцы, да дзіцяці). Сьмяешся з свайго звар’яцеўшага бацькі! Сьмейся, бо твой бацька вялікшы за цябе, а такі самы дурненькі, як ты… Ах, ты маленькі мой, бедненькі! Альфонсік мой!

ВАСІЛЬ. Не Альфонсік, а Юрка!

ЯДЗЬКА. Не, ня Юрка, а Альфонсік!

ВАСІЛЬ. Не! Юрка!

ЯДЗЬКА. Не! Альфонсік!

ВАСІЛЬ (знэрваваўшыся). Ядзька! Чаго ты упіраішся з сваім Альфонсікам? Чаму ты ня хочаш уступіць мне?

ЯДЗЬКА. А ты чаму мне ня хочаш уступіць?

ВАСІЛЬ. Чакай! Каб было справядліва, зробім гэтак… (выцягвае з кішані хустачку і завязвае вузялок) Вось, няхай лёс разсудзіць! Вузялок — гэта Алофонсік, а без вузелка — Юрка. Калі выцягнеш вузялок, ну дык