Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ха-ха!.. Бо ёсьць людзі, бачыш, якіх не пераканаеш доказамі слова, але ударыўшы палкай па галаве або вытузаўшы за бараду… Тады гэтакі крэпкалобы тып думае сабе: „о, мусі гэта справядлівая справа, калі за яе чалавек так крэпка бьецца!“. Ха-ха!

ЯДЗЬКА. Але сьмейся, сьмейся! А вось праз гэтакіе твае штукі людзі цябе й не паважаюць. Ведама, скандаліст! Хто-ж такога будзе паважаць! Кажуць, што ты быў тады пьяны…

ВАСІЛЬ. Што?! О, гэта брахня!.. Ага! вось значыцца як подлые чалавечкі патрапяць апаганіць свайго праціўніка! Пьяны, значыцца тое самое, што вар’ят, значыцца такога чалавека можна аплеваць, абсьмяяць, утаптаць ў балота, у гразь. — Ну, годзі ўжо аб гэтай подласьці, кіньмо ўжо сварыцца!.. Шкада часу!.. Я з іншай мэтай забег цяпер да хаты… Да друкарні яшчэ рана (глядзіць на гадзіньнік), маю час, трошкі папішу… (раскладвае паперы). Усё трэба перарабіць, усё ад самага пачатку, усё ня так, усё заслаба, — трэба, каб было моцна, каб як кіём па галаве крэпкалобым людзём! (сядае пры стале і піша).

ЯДЗЬКА (ідзе да печы, выймае гаршчок і, нічога ня кажучы, ставіць на стале перад Васілём пасьля, ня гледзячы на яго, адыходзіць ізноў і сядае на ложку).

ВАСІЛЬ (пабачыўшы гаршчок). А! каша!.. Добра! дзякую! няхай пастаіць! я зараз!..

ЯДЗЬКА. Як пастаіць, дык астыгне — і так яна ўжо доўга настаялася. Зьясі цяпер, будзе смачней…

ВАСІЛЬ. Ну, добра… (есьць).

ЯДЗЬКА. Казала мне Паўлінка, што можна