Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

знала ты мяне перад шлюбам, ці не? Ведала ты, які я чалавек, ці не? Ведала? Ну дык чаго-ж выхадзіла за мяне замуж?.. Гэтакім „вар’ятам“ я заўсёды быў, такім самым я і цяпер, і гэтакім ужо здохну. Мяне ўжо не пераробіш!

ЯДЗЬКА. А чорт цябе хіба пераробе! Я калісь думала, што з часам ты набярэш розуму і ня будзеш гэтакі здурэўшы. Кожны, як ажэніцца дык пасталее.

ВАСІЛЬ. А я думаў, што ты будзеш добрай маей прыяцелькай, вернай таварышкай, спагаданіцай маей у змаганьні, памоцніцай у рабоце!..

ЯДЗЬКА. Чаго-ж ты хочаш? Каб я разам з табой пісала твае дурные драмы? Не патраплю я пісаць драмы!

ВАСІЛЬ. І ня трэба… Але я хачу, каб твая душа адклікнулася на тое, што для мяне самае важнае, што для майго жыцьця так патрэбна, як паветра…

ЯДЗЬКА. Ад мяне ты гэта вымагаеш, а сам чаму ты не дбаеш аба мне? Я працую горш кухаркі якойсь, я сама мыю падлогу, сама мыю бялізну, гатую абед, шкарпэткі табе латаю, ніякай працы не чураюся — во глянь, якіе ў мяне рукі парабіліся! — а цяпер, калі ёсьць магчымасьць зарабіць грошы і жыць ляпей — ты ня хочаш! Усё толькі якіесь фанабэрыі: таго ён ня хоча, гэта яму не выпадае… А за бараду ў чужым доме людзей тармашыць — гэта дык выпадае?

ВАСІЛЬ. А ты скуль-жа аб гэтым ведаеш?

ЯДЗЬКА. Вось ведаю. Ты мне нічога не казаў, а я ведаю!.. Але! на гатакіе штукі дык ты майстар.

ВАСІЛЬ (успамін аб гэтым здарэньні крыху развесяляе яго). Але! гэта, было лоўка!.. Добрая сцэна!.. А бо-ж раззлаваў мяне гэты гад, што ўжо не ў магату было…