Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВАСІЛЬ. Ды апроч таго ня маю часу: у вечары раблю карэкту і пішу, а раніцай я заняты ў беларускім камітэце. Там шмат работы, бо рук да працы няма. Я сягоньня абяцаўся, што кожны дзень буду прыходзіць памагаць.

ЯДЗЬКА (злая). Вось! Ты заўсёды гэтак! Там, дзе можна зарабіць грошы, дык там ты на работу ня пойдзеш, а ў якіесь свае дурные камітэты ахвотна ходзіш дарма.

ВАСІЛЬ (строга). Ядзька! Не дуры галавы, не твая справа! Я ведаю, што раблю, а ты, калі ласка, ня сунь свайго носу…

ЯДЗЬКА. Як гэта: ня сунь свайго носу?!. Ад Костуся столькі напазычаліся, што сорамна ўжо глянуць яму ў вочы, у хаце голад, холад, для дзіцяці няма за што купіць малака, людзі чужые хочуць табе памагчы, даюць службу, а ты адкідаеш іхнюю помач!!.

ВАСІЛЬ. Малако ёсьць, я прынёс…

ЯДЗЬКА. Ну дык добра, што сягоньня ёсьць, а што будзе заўтра, а што пазаўтра? Не заўсёды-ж гэтакімі жабракамі жыць, як цяпер! Усюды навокал даўгі, нельга на вуліцу паказацца бо крамніцы за палу хватаюць, каб аддаць грошы, (цішэй) ў сваей кватэры — ў Костуся і то чорт ведае колькі напазычаліся… А тут якраз Паўліна, як з неба звалілася… „Няхай — кажа — прыйдзе заўтра да майго мужа, дык дастане добрую сдужбу“ — а ён ня хоча!.. (ірон.) „Беларускіе справы“! „Часу ня маю!“… Ня бось, цябе твае гэтые беларускіе справы не накормяць!

ВАСІЛЬ. І ня трэба.

ЯДЗЬКА. Табе мо’ й ня трэба, а дзіцяці даць есьці трэба… Слухай: я не разумею, ці ты варыят, ці ты гэтакі… подлы чалавек!

ВАСІЛЬ (усадзіўшы рукі ў кішэнь, падыходзіць да яе). Скажы ты мне: