Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАУЛІНА. Ну, глупства, мы-ж старые прыяцелькі… Я і муж мой ахвотна вам заўсёды паможам!.. Толькі-ж ты, калі ласка, пастарайся вылячыць свайго Васілька ад гэтай ягонай беларускай справы. Калі хоча пісаць свае нейкіе драмы, хай піша, калі часу і паперы не шкадуе, але-ж няхай не кідаецца людзём асвой у вочы. Вось нядаўна ў Пшэпёнткоўскіх быў гэтакі палітычны вечар-раўт. Папрасілі там і твайго Васілька, як прадстаўніка ад беларусаў… Але ты мусі ведаеш усё гэта?

ЯДЗЬКА. Не, нічагусенькі ня ведаю… Ну? ну і што?

ПАУЛІНА. Вось, значыцца, быў там і твой Васілёк. Пры стале, калі ўсе разьселіся піць гарбату, пан Пшэпёнткоўскі — вельмі разумны і паважны чэлавек — кажа: „уся гэтая бедаруская справа — гэта політычная інтрыга, прыдуманая, каб пасварыць тутэйшае грамадзянства, а гзтые беларускіе дзеячы — людзі пакупленые“… І пачуў гэтые словы твой Васілёк — і вось дык скандал! Ускочыў ад стала, зьбялеў, як палатно, кінуўся да пана Пшэпёнткоўскага, схваціў яго аднэй рукой за бараду, а другой махае яму гэтак перад носам і крычыць як ашалеўшы: пан сам — кажа — прадажная душа! вазьмеце свае словы назад!.. Усе страшэнна перэпалохаліся, усхапіліся з сваіх мясцоў і кінуліся ратаваць беднага пана Пшэпёнткоўскага… Твой Васілёк яшчэ нешта крыкнуў, — слоў я ня чула, — стукнуў кулаком па стале і пабег. Усе думаюць, што ён быў дужа пьяны… А пан Пшэпёнткоўскі пасьля гэтага здарэньня колькі дзён хварэў. Кажуць, што дастаў атакі сэрца, бо ў яго сэрца кволае…

ЯДЗЬКА. Божа-ж мой! Які скандал! Калі-ж гэта было?

ПАУЛІНА. А нядаўна… Так два тыдні…