Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я табе колькі разоў казала, як ты прыбегала да нас раіцца: плюнь ты на свайго Васілька! ня зьвязывай ты з ім жыцьцё сваё!.. Ты-б магла куды ляпей выйсьці замуж… Ня слухала мяне, — вось бачыш, чыя была праўда.

ЯДЗЬКА. Не, не кажы гэтак, Паўліна! Ты яго добра ня ведаеш. Ен добры чалавек!

ПАУЛІНА. Што з гэтага, што добры, калі вар’ят… Ха-ха-ха! паэт! Замест таго, каб жыць і працаваць, як усе людзі, ваабразіў сабе, што ён нейкі інакшы чалавек: то таго ён ня хоча, то гэтага… Вялікі чалавек, падумаеш!.. (абнімае Ядзьку). Але выбачай, Ядзя, што я гэтак яго крытыкую. Ты, здаецца, яшчэ дагэтуль закахаўшыся ў сваім Васільку?

ЯДЗЬКА. Не, нічога… ўсё роўна… — Але ён цяпер піша нейкую драму. Кажа, што як яе скончыць, дык дастане шмат грошай і здабудзе славу…

ПАУЛІНА (ірон.). Але! Дастане! Хто яму дасьць? Можа гэтые ягоные галадранцы беларусы? Можа гэты яго рэдактар Багдзевіч, што сам у дзіравых ботах ходзіць. Э! адзін сьмех з усяго гатага… Вось цяпер ёсьць служба ў хлебным бюро на месца Ігнатовіча, каторага перавялі ў цэнтральнае!.. Што-ж, калі-б твой Васілёк хацеў, можна-б было яго там устроіць.

ЯДЗЬКА (радасна). Ах, Паўліначка мая! Як гэта добра! Я буду яго прасіць, каб ён пастараўся дастаць гэтую службу. Кажы-ж толькі да каго трэба зьвярнуцца, каб далі гэтае месца?

ПАУЛІНКА. Няхай заўтра прыдзе да майго мужа ў канцалярыю. Ен яго ўстроіць. Мой муж надта вам спачувае і з ахвотай паможа. Мой муж усюды мае знаёмствы: і ён калі скажа толькі адно слова, для яго ўсё зробяць.

ЯДЗЬКА. Ах, Паўліна! Якая ты добрая, дзякую табе! ты гэтулькі дабра мне робіш!..