Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВАСІЛЬ. Костусь! У мяне да цябе адна просьба: які ў цябе настрой? Ці хочаш, каб я табе прачытаў кусочак сваей драмы?

КОСТУСЬ. Цяпер?

ВАСІЛЬ. Але, — вось покуль будзе яешня… Будзем піць, а я буду табе чытаць…

КОСТУСЬ. Ну, чытай.

ВАСІЛЬ. Вось перш-на-перш я табе скажу, як выглядае сцэна… Вялікі, разумееш, пакой, з вялікімі шклянымі вокнамі на апошнім пляне… За вокнамі рэфлектор; яркі чырвоны сьвет падае праз вокны на сцэну… Відаць удалёчку возера… Возера шуміць…

СТАРАЖЫХА. Панічка! Малако ўжо падагрэлося… Куды яго паставіць?

ЯДЗЬКА. Давайце сюды… Васіль! Хадзі сюды, памажы мне пераліць малако ў бутэльку…

ВАСІЛЬ (кідае сшыток са злосьцю на падлогу). Ах, Божа мой! Заўсёды мне нешта перашкодзіць!!.

Заслона.



АКТ ІІ.

Дэкарацыя тая-ж самая, як і ў 1-ым акце, толькі сцэна ўжо прыбрана: відаць, што людзі ўжо закватэраваліся.

Каля ложка стаіць простая драўляная калыска, у якой ляжыць дзіця. На ўслончыку стаіць балея, у каторый Ядзька мые бялізну. На вяроўцы, працягнутай між сьценкамі сушацца пялёнкі.

Зьява 1.

ЯДЗЬКА, пасьля ПАУЛІНА.

ЯДЗЬКА (над калыскай). Ну, ціха ляжы, вось маеш бутэльку з малаком, — і не перэ-