Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шае і самае важнае: можа ты прыпадкам маеш сьвечку?

КОСТУСЬ (усьмяхаючыся). Прынёс! (Кідае на стол цэлую пачку).

ВАСІЛЬ (выймаючы адну сьвечку, запалівае яе) Што? Цэлы фунт? О, Божа мой! Буду пісаць праз усю ноч!.. (скора гавора). Ну, што? значыцца шчасьліва? значыцца ўдалося? выйграў?

КОСТУСЬ (нічога ня кажа, толькі ўсмяхаючыся выцягівае з розных кішэняў грошы і кідае на стол).

ВАСІЛЬ. О, Божа! Што гэта!.. Фу, ты чорт!.. Я хіба звар’яцеў? Хіба гэта галюцынацыя?.. Ядзька! Глянь! Бачыш гэта?

ЯДЗЬКА (абапёршыся на ложку, глядзіць на гэта шырока распшлюшчанымі вачыма).

ВАСІЛЬ (да Костуся). Дык, чалавеча! Кажы-ж ты нешта! Што-ж ты маўчыш бяз сэнсу і сьмяешся?..

КОСТУСЬ. Не марнуй час!.. Распакуй усё гэта… Нарыхтуй банкет… (дае пакунак).

ВАСІЛЬ (разьвязвае). Што гэта, браток?.. Гэта хіба сон! Каняк!.. Кансзрвы!.. Вандліна!.. Сыр!.. Какао!.. Белые булкі!.. Што гэта? скуль гэта? Няўжо ты гэтак многа адразу выіграў?

КОСТУСЬ. Адыграўся ўсё, што праіграў за год ды яшчэ з гакам… (яшчэ выкідае з кішэняў грошы).

ВАСІЛЬ. Ах, каб цябе!.. Костусь! што ты кажаш? Гэтулькі грошай! Во гляньце! — ён яшчэ цягне! Калі-ж канец? — Во і яшчэ!.. Да душы!.. Што-ж гэта?!

КОСТУСЬ. Вось ужо ўсё!.. Пасьля будзем рахаваць… А цяпер давай чарку… Будзем піць.