Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

малака з бутэлькі ў саганок, ставіць у печ і прабуе распаліць агонь). А каб цябе чорт! Трэскі мокрые, ня хочуць гарэць!

ЯДЗЬКА (да дзіцяці працяжна, быццам пяючы). Ааа, ціха, ша! Ааа! дастанеш малачка, ааа, зараз, зараз, падагрэе татачка… Вось хутка, хутка ўжо сагрэіцца малачко… (калыша дзіця на руках).

ВАСІЛЬ (седзючы на падлозе перад печкай, раптам пачынае сьмяяцца).

ЯДЗЬКА (зьдзівіўшыся). Чаго ты?

ВАСІЛЬ. Ха-ха-ха! Калі-б гэта апісаць у якойсьці повесьці, або паказаць на сцэне — дык людзі сьмяяліся-б, ня верылі-б…

ЯДЗЬКА. Што-ж тут сьмяшнога? Што тут дзіўнага?

ВАСІЛЬ (далей сьмяецца нэўрастэнічна). Ха-ха-ха! Жонка хворая дяжыць на бярлогу з галодным дзіцянём у халоднай хаце, прыяцель пайшоў у шулерню, каб дабыць пару марак, а тут вось перад пагасшай печкай той, хто маніцца новы шлях церабіць у заглохшым гушчары — беларускі паэт!.. Ха-ха-ха!..

За сцэнай чуваць, як нехта памалу ідзе па ўсходах і сьвісьціць якуюсь мэлёдыю.

ЯДЗЬКА. Ціха! нехта, здаецца, ідзе…

ВАСІЛЬ (прыслухоўваецца). Костусь па ўсходах ідзе… сьвісьціць… Але што-ж гэта ён так рана? Мусіць прайграўся ўшчэнт?

Зьява 13.

ТЫЕ-Ж і КОСТУСЬ.

Уваходзіць Костусь з пачочкамі.

ВАСІЛЬ (да Костуся) Ну, брат! Пер-