Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

усходняй Беларусі — і рабі што хочаш!.. Іншы раз дык проста думаецца прабрацца неяк праз фронт: там — я думаю — кіпіць жыцьцё, там разьвіваецца шырокая беларуская работа!..

ЯДЗЬКА (падымаецца крыху на падушцы). Як гэта: праз фронт? — А як-жаж я? А як-жаж мяне кінеш з дзіцянём?

ВАСІЛЬ. А вось аб тое й ідзе! Каб не дзіця — даўно-б я птушкай паляцеў адгэтуль.

ЯДЗЬКА. Ну што-ж! Калі так рвешся „ляцець“, — ляці! Пакінь мяне з дзіцянём, калі ў цябе няма сумленьня — і ляці. Я ведаю, што сэрца ў цябе няма… Дзеля таго ты мабыць і службы ніякай ня хочаш, што думаеш „ляцёць“ ад мяне…

ВАСІЛЬ. Эх, Ядзька, як ты мучыш мяне! Дык-жа ня кіну, не! Я-ж гэта не казаў!.. Не! буду тут сядзець пры табе халодны, галодны, не скрануся з месца, не, не!

ЯДЗЬКА. Ах, які-ж ты эгоіст! Ты думаеш заўсёды толькі аб сабе. Не забывайся, што ў горшых муках я жыву… Аба мне дык ты зусім ня памятаеш — а толькі аб сабе…

ВАСІЛЬ. Ат, Ядзька, кінь ужо! Годзі! (са злосьцю). Буду тут сядзець пры табе, буду тут нянькай, прачкай, спэкулянтам, чыноўнікам, — толькі годзі ўжо гутаркі аб гэтай жудасьці… Хочацца на момант забыцца аб усім, хочацца супачыць душой, хочацца ўцячы ад гэтага гора ў край фантазіі, творчасьці… Хочацца хоць на момант супачыць ў сьвеце сонечных вобразоў!.. Ах, каб цяпер мець сьвечку, — пісаць!..

ЯДЗЬКА. Ціха!.. Во ўжо дзіця разбудзілося, плача — (да дзіцяці). Ааа — ціха, ша! сьпі, малюсянькі! (да Васіля). Ен ужо пэўне есьці захацеў, ён заўсёды ў гэтую пару есьці хоча… Васіль! Запалі сьвечку і падагрэй малако…

ВАСІЛЬ (запаляе сьвечку, налівае