Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яшчэ браў ад яго грошы! не хачу! Лепш ужо паміраць з голаду — а не хачу!

ВАСІЛЬ. Гэта ты праўду кажаш, Ядзя, што ўжо ня сьлед браць ад яго грошы. Але… але…

ЯДЗЬКА. Ах, Божа мой! Ці скончыцца калі гэта наша мука! Я — да душы — не разумею, чаму гэта мы такіе нешчасьлівые! Усе неяк устрайваюцца, жывуць, як людзі, у нас толькі ніякага сэнсу нямашака. Усе кажуць, што ты здольны чэлавек, ты-ж мог-бы дастаць нейкую добрую службу, а ты сядзіш у гэтай беларускай газэціне, працуеш як вол, і навет на такое-сякое жыцьцё зарабіць ня можаш… Я думаю, каб ты захацеў, дык-бы ў нас бяды гэтакай не было.

ВАСІЛЬ. Вось ўся справа ў тым, што не хачу! Ды апроч таго, куды я магу пайсьці на службу? — У іншую, багацейшую газэту? Дык мне там прыйшлося-б кожны дзень чуць розные лаянкі на беларусаў, а можа і самому пісаць!.. Куды мне ісьці на службу, на якую?.. Э, што тут многа казаць!.. Ніхто мяне ні на якую службу і ня возьме!..

ЯДЗЬКА. Дык як-жаж будзе? Я ўжо ня маю сіл жыць далей так, як дагэтуль… Дык-жа цяпер яшчэ ёсьць дзіця, расходы вялікшые… Я ўжо не магу паступіць на службу, бо ў хаце работы будзе шмат… Дык як-жа жыць?

ВАСІЛЬ. Нічога, Ядзечка, ня сумуй, не маркоцься! Вось ужо вайна канчаецца, з таго боку фронту даходзяць да нас добрые чуткі… А скора я кончу сваю драму…

ЯДЗЬКА. Э!.. Твая драма нас не накорміць!

ВАСІЛЬ. Не кажы так, Ядзька, не кажы!.. Хто ведае!.. Я толькі гэтым жыву, гэтай надзеяй. Скончу драму — будзе слава, будуць грошы — ўсё! Ох, каб толькі вырвацца з гэтай Вільні! Зачынілі нас немцы тутака, як ў клетцы, адарвалі нас ад