Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Супольнага што з намі маеш ты?
Ня ведама, ці бачылі цябе калі!
Ен ціхім, але супакойным, роўным магутным голасам адказвае:
Паклікала мяне тут вашых душ туга,
Паклікаў тут мяне сардэчны вашы боль,
І я ляцеў да вас, сьпяшаўся як мага. —
На гарфяных струнах іграе бог Эоль,
А я хачу крануць струны няшчасных душ,
Хачу, каб кожны з вас харошы быў і дуж,
Каб сьмела запяяў гімн радасны жыцьця!

(да Ядзькі): Га? Як табе гэта падабаецца?

ЯДЗЬКА. Нічога… Добра… (Васіль пачынае пісаць). Васіль! Дзіця ў начы збудзіцца, будзе плакаць, а ў нас ня будзе навет кусочка сьвечкі, каб запаліць…

ВАСІЛЬ (злы). А чорт!.. (задзьмухвае сьвечку, кідае пяро і сядзіць нейкі час, абапёршы галаву на руках. Пасьля ўстае, апранаецца ў паліто).

ЯДЗЬКА. Куды ты йдзеш?

ВАСІЛЬ. Нікуды. Апранаюся, бо сьцюдзена. (Сядае на куфэрку каля печы і запалівае скручаную папіроску).

Паўза.

ЯДЗЬКА. Ці ты ўжо зусім ня маеш грошай?

ВАСІЛЬ. Нічагусенькі!.. Наша справа покуль што дрэнная… Я ўжо страціў галаву… Няма ўжо ніякае ніскуль надзеі штоколечы дастаць… Вось толькі — можа Костусь трохі прынясе…

ЯДЗЬКА. Куды ён пайшоў?

ВАСІЛЬ. Ну, быццам ня ведаеш! Туды, дзе заўсёды.

ЯДЗЬКА. Страціць ён апошніе свае маркі і будзе галадаць разам з намі, як гэта ўжо няраз было… На гэта разлічаць нельга… А калі-б навет і выйграў — годзі ўжо! не хачу я, каб ты