Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ба думаць, выдумляць, а так неяк выходзе, быццам усё гэта я ўжо недзе бачыў, можа ўва сьне… Канчаю ўжо другі акт… Затрымаўся цяпер на самый цікаўным моманце… Разумееш, — сонца заходзіць, хаваецца за лес і кідае свой чырвоны бліск на ўсю сцэну… Праз адчыняные на апошнім пляне вокны відаць возера… Усе сабраліся, быццам прыгнало іх сюды нейкае прачуцьцё… Ціха, — а возера шуміць… Чуваць навет плёсканьне хваляў… Усе стаяць і чакаюць, і кожны з іх ведае, што павінна здарыцца нешта надта важнае, а адзін аднаму нічога ня кажуць. І чуваць только плёсканьне хваляў. І вось у гэты мамэнт раптам дзьверы адчыняюцца і ўваходзіць — ён! На ём плашч ажно да зямлі. Усе глядзяць на яго спалоханые і маўчаць… Разумееш? — вялікая, доўгая-доўгая паўза, такая паўза, што ажно дых у грудзёх сьпірае, ажно кроў ў жылах халадзее — і вось тут зараз — разьвязка!..

ЯДЗЬКА. Ці ў нас ёсьць толькі адна сьвечка?

ВАСІЛЬ. Адна. А што? Чаму пытаешся?

ЯДЗЬКА. Спаліш усю сьвечку, а як прыдзецца ў начы падагрэць для дзіцяці малако, дык ня будзе што запаліць.

ВАСІЛЬ. Я нядоўга, Ядзя, я толькі напішу адну зьяву… (сядае, бярэ пяро, парадкуе паперы, хоча пісаць, але спыняецца). Вось ты толькі паслухай адзін кавалачак. Ен, значыцца, гэты нябачаны, няведамы, зьявіўся нарэшце… — Тут я хачу паказаць сувязь людзкой душы з прыродай… Тут у душах несупакой — і возера шуміць, быццам адчуваючы гэтае дрыжаньне людзкіх душ. Разумееш? — пагода, ветру няма ані-ні, а хвалі возера шумяць… Дзед гавора да незнаёмага (чытае):

Хто ты такі? Чаго прыйшоў сюды,
Гдзе людзі ціханька спакойные жылі?