Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ну, праўда, там немцы ўсё ўзялі ў свае рукі і рады ніякае з імі не дасі. Ну, ўсё-ж-ткі на вёсцы лягчэй, чымся тут бяз службы, без работы, праводзячы ночы толькі ў якойсьці шулерні… Сядзеў сабе ў сябе на вёсцы, гаспадарыў, добра было, а вось з таго чаму, як прыехаў па наш шлюб, заседзіўся ў Вільні і жыве тут дагэтуль… А скрытны ён гад, — я чую ёсьць у яго ў душы нешта гэтакае, чаго ён ня хоча казаць… Хаця часта прыходзіцца мне з ім сварыцца, люблю я яго… (раскладвае свае паперы). Цёмна ужо, трэба запаліць сьвечку (запалівае). Сягоньня ёсьць настрой, трэба трохі папісаць… Ядзенька! ты заснула?

ЯДЗЬКА. Не, я слухаю цябе…

ВАСІЛЬ. Ведаеш, праз гэты час, як ты ляжала ў бальніцы, я пачаў пісаць новую рэч — драму. Годзі гэтай лірыкі, гэтага пяяньня аб сваіх асабістых перажываньнях! Хочацца, ведаеш, нечага магутнага, як ўдар молата па жалезным лісьце… Хочацца закрануць усе нашы важные пытаньні, сьцебануць па нэрвах, як пугай, ашаламіць натоўп! Пішу — і баюся брацца за пяро. Баюся, ці хваце мне сіл, ці ўсё гэтак выйдзе, як я бачу ў думках сваіх. Бо — разумееш — думка, покуль яна сядзіць яшчэ толькі ў галаве, здаецца такой харошай, цікаўнай, бліскучай, а з таго моманту, як ты рэалізаваў яе, пераліў ле ў словы, фразы, зафіксіраваў на паперы — шмат траціць чыстасьці сваіх колераў, а бывае, што і зусім не падобна да гэтых лятуценьняў, якіе прыходзяць да цябе ў госьці ў часіны тваей самотнасьці… — Вось бяда!.. Але нічога! Покуль што я здаволяны з сваей работы. Пішацца лёгка, прыемна, рука ледзь пасьпявае за натоўпам дум, якіе ціснуцца ў галаву… Зьява за зьявай плыве без ніякае натугі, не так, як гэта іншы раз бывае, што трэ-