Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зьява 10.

ТЫЕ-Ж і КОСТУСЬ са СТОРАЖАМ.

Уваходзіць Костусь са Сторажам, каторы нясе на плячох куфар.

КОСТУСЬ (да Стоража). Вось пастаўце тут, калі ласка. Заўтра зайдзеце, дык дастанеце за фатыгу.

ВАСІЛЬ (да Стоража). Але, але. Я ўжо казаў вашай жонцы: зайдзеце заўтра, заўтра вам будзе заплочана.

СТОРАЖ (выходзіць).

Зьява 11.

ТЫЕ-Ж без СТОРАЖА.

КОСТУСЬ (падыходзіць да Ядзькі, цалуе яе ў руку). Вітаю вас, пані, на вашай новай кватэры… Ну, як-жаж вы?

ЯДЗЬКА. Ох, яшчэ слабая, але дзякаваць Богу, што нарэшце выбралася з бальніцы, тут хутчэй папраўлюся.

КОСТУСЬ. А малы?

ЯДЗЬКА. Ен нічога, маладзец, здароў… во бачыце, які вясёлы: гвалтам хоча выцягнуць ручкі з пад пялёнак — ха-ха — хоча мабыць з вамі прывітацца (да дзіцяці). Ну, ня трэба, хавай ручкі, тут холадна, зьмерзнеш…

КОСТУСЬ (да Васіля). Ну, брат, ледзь-ледзь я адваяваў ад упраўляючага аношні наш клумак. Даведаўся гад, што мы з кватэры ўцякаем, прыляцеў там, як фурыя, пачаў крычаць, зрабіў страшэнную авантуру. Ну, ў канцы канцоў ўдалося мне яго супакоіць. Я даў расьпіску, што заўтра ўсё заплоцім.

ВАСЛЬ (усьмяхаючыся). Усім мы