Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЯДЗЬКА. Усё-ж такі грошы ад яго браць не выпадае.

ВАСІЛЬ. Дык-жаж і я тое самае кажу, але… нічога не парадзіш… Ну, ты кладзіся ўжо. Чаму-ж ты нё распранаешся?

ЯДЗЬКА. Тут сьцюдзёна. Я паляжу гэтак у вопратцы. Дай мне сюды дзіця (бярэ дзіця). Ен ужо ўмее сьмеяцца… во, глянь, як да мяне сьмяецца… (да дзіцяці). Што? цешышся, што ізноў вярнуўся да мамы, — эх, ты, малюсенькі мой!.. Вось ляжам тут (кладзецца), тут у хаце покуль што холадна, але напалім у печы, будзе цёпла, добра, весела, будзем жыць ува ўласнай хаце, а не ў гэтай праклятай нямецкай бальніцы… (да Васіля). Во, глянь, Васілёк! як ён сьмяецца! ён ужо разумее, што я яму кажу.

ВАСІЛЬ. Ну, куды там! (выймае гадзіньнік і махае ім перад носам дзіцяці).

ЯДЗЬКА. Далібог, разумее. Ен цешыцца, што мы ўжо ўва ўласнай хаце… (да дзіцяці). Во, бачыш, які харошы ў таты гадзіньнік? Во, паслухай, як ён робіць: чык-чык-чык!

ВАСІЛЬ. Ну, трэба ўжо распакаваць рэчы. Зваліў я ўсё насьпех, у вадну кучу, не было часу ўлажыць як сьлед… Усе рукапісы ў кашу перэмяшаліся… (разьвязвае найвялікшы кош, выймае шмат кніжак і папераў і раскладывае на стале. Пачынае зьмяркацца).

ЯДЗЬКА. На што ты забіраў гэтае сьмяцьцё? гэтые паперкі?

ВАСІЛЬ (паважна, спакойна). Гэта не сьмяцьцё, Ядзечка! Гэта ўсё патрэбные рэчы. Што я быў-бы варты бяз гэтага? Спалі гэтые паперкі — і ты спаліш частку мяне, частку душы маей. — Вось!