Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

<span title="прыглядаецца">ца). Вы усё ўжо зрабілі? Ну, дык можаце сабе ісьці, цётка! Мы тут ужо ўсё самі…

СТАРАЖЫХА. Мне, панок, трэба за фатыгу… Я-ж памыла вокны, напаліла ў печы, пачысьціла ўсё як сьлед, а мой таксамё замарыўся — цягаў на гэтакую вышыню вашы рэчы…

ВАСІЛЬ. Ну, ведама, ну, вёедама… Добра, добра, цётка… Зайдзеце заўтра… але! заўтра раніцай… не! лепш заўтра пад вечар… я вам ўсё заплачу, крыўды ніякае ня будзе… Заўтра, значыцца, добра, цётка?

СТАРАЖЫХА. Ну, добра… (д. с.) Цётка ды цётка, заўтра ды заўтра… Усё гэта неяк не па людзку… (выходзіць).

Зьява 9.

ТЫЕ-Ж без СТАРАЖЫХІ.

ВАСІЛЬ (разьвязвае вузел і сьцелець пасьцель). Ну, вось, ты хацела, каб хутчэй забраць цябе з бальніцы… Ну вось ужо і ўва ўласнай хаце… Баюся толькі, ці не зарана ты выпісалася з бальніцы. Яшчэ ты не зусім здаровая, а тут і дагляду такога ня будзе, як там…

ЯДЗЬКА. Усё роўна, каб толькі ўва ўласнай хаце… Там — у бальніцы годадам мораць… Усё толькі чорны хлеб ды капуста… Ды апрача таго баюся я гэтага немца доктара… Яму — каб толькі рэзаць!.. Казаў, што яшчэ будзе рабіць апэрацыю… А я баюся… я не хачу!.. Ен мяне зарэжа!..

ВАСІЛЬ. Ну, вось табе! „Зарэжа!“ Доктар не зарэжа, Ен ведае, што траба…

ЯДЗЬКА. Добра табе казаць, а каб ты быў на маім месцы, дык інакш загаварыў-бы… Чакай, ня так ты гэта робіш, няўмела… Патрымай дзіця, я сама пасьцелю пасьцель… (дае яму дзіця, а сама цяжка ўстае і сьцеліць пасьцель).