у боце ня кіўне, а не то каб кватэру даваць… Наняў кватэру, дык плаці, такі ўжо на сьвеце парадак…
Зьява 8.
СТАРАЖЫХА, пасьля ВАСІЛЬ і ЯДЗЬКА.
Чуваць за сцэнай крокі. Голас Васіля за сцэнай: „Што? замарылася? Ну, вось ужо прыйшлі… Ну, вось ужо тут“…
Уваходзіць Васіль з Ядзькай. Ядзька ў старым парваным паліце, у хустачцы на галаве, трымае на руках завернутае ў падушку і коўдру дзіця.
ВАСІЛЬ. Ну, што, цётка, ўжо прыбрала хату?
СТАРАЖЫХА. А няўжож… Вось ужо кончыла.
ВАСІЛЬ. Вось гэта наша кватэра, Ядзька! Яна… нічога… вясёлая… Не вялічкая, але, здаецца, будзе цёплая…
ЯДЗЬКА (сядае на ўслончыку). Каб толькі была цёплая!.. У нас у бальніцы было цёпла… Каб дзіця не прасьцюдзілося!..
ВАСІЛЬ. Нічога… Я дастаў дзьве вязкі дроў… Будзе цёпла…
СТАРАЖЫХА. Адну я ўжо спаліла. Гэты пан, што тут будзе з вамі жыць, казаў, каб напаліць у печы…
ВАСІЛЬ. А добра, добра… Ну, значыцца, яшчэ адна вязачка засталася. Ну, добра… (да Ядзькі): Чаму-ж ты не распранаешся, Ядзя?.. Кладзіся…
ЯДЗЬКА. Чакай… Я адпачыну… замарылася… Так высака… На што ты так высака наняў кватэру? Гата-ж здаецца, чацьвёрты поверх?
ВАСІЛЬ. Трудна было знайсьці іншую… Нічога, Ядзька, неяк будзем жыць… (да Старажыхі, каторая стаіць і <span title="прыглядаецца">прыглядаец-