Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зьява 6.

СТАРАЖЫХА І ДАМАУЛАСЬНІК.

ДАМАУЛАСЬНІК. Да заўтра пачакаць можна. Заўтра — недалека… Нешта надта падазрэнна выглядаюць гэтые новые кватэранты: за старую кватэру не заплацілі, перабраліся на новую — і усё: заўтра ды заўтра!.. Думаюць мо’, што і ў мяне можна гэтак сама! Не! дудкі! Не туды папалі! Са мной жартачкаў няма! Ня плоціш — вон, на вуліцу! Шукай сабе іншага прыпынку, дзе цябе трымаць будуць дарма. У мяне не багадзельня. Мне рэмонт трэба рабіць, падаткі плаціць трэба, за вываз сьнегу плаціць трэба, за асэнізацыю плаціць трэба, за чыстку комінаў плаціць трэба, — а скуль узяць на гэта? з пальца не выламіш!.. Не! дудкі! са мной гэтак не пажартуеш! Да заўтра пачакаем, а калі заўтра ізноў будзе толькі абяцанка, дык я інакш з вамі пагутару. Я царамоніі рабіць ня буду!..

СТАРАЖЫХА. Панок! Мой казаў, што яны там ня толькі не заплацілі за кватэру, але навет набралі ў краме ўсяго на павер і ўцяклі не заплаціўшы.

ДАМАУЛАСЬНІК. Вось міленькіе кватэранты!.. А ты ўжо кінь тут капацца, а ідзі на вуліцу сьнег падмятаць і пасыпаць тратуары пяском, бо ізноў праз вас прыдзецца штраф плаціць… Паліцыя не цэрамоніцца!.. Мілые кватэранты! (выходзіць).

Зьява 7.

СТАРАЖЫХА (адна).

СТАРАЖЫХА. Я ўжо зараз… ужо канчаю… (зьбірае ў кошык сьмяцьцё) Строгі пан, але справядліва кажа. Нічога нельга дарма. Сягоньня такі час, што ніхто табе дарма пальцам