Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КОСТУСЬ. Ну, покуль што не відаць, каб была цёплая.

ДАМАУЛАСЬНІК. Ну, няма дзіва, доўга пуставала. Як пажывецё тут крыху, дык яна сагрэіцца… Вы, калі можна спытацца, якую службу маеце?

КОСТУСЬ (незадаволяны) У пашпартах, паночку, напісана, усё ёсьць ў пашпартах. Пашпарты-ж мы вам ужо перадалі праз стоража.

ДАМАУЛАСЬНІК (мягка). Але… але… Выбачайце, ня меў часу разгледзіць, столькі клопату… Бо цяпер пры немцах самі ведаеце, панок, як усё строга…

КОСТУСЬ. Але, але…

Зьява 5.

ТЫЕ-Ж і СТОРАЖ.

СТОРАЖ (уваходзіць; да Костуся). Панок! Там упраўляючы не пазваляе забіраць рэчы. Кажа, каб паны заплапілі, што належыцца, за старую кватэру.

КОСТУСЬ. Добра… Я іду там разам з вамі.

ДАМАУЛАСЬНІК (затрымоўвае яго). А тутака за новую кватэру дык будзеце, панок, ласкавы за тры месяцы наперад… у нас тут ужо такі парадак. Інакш нельга. Я ўжо вам казаў аб гэтым, як вы прыходзілі сюды першы раз, як глядзелі кватэру.

КОСТУСЬ (незадаволяны). Добра, добра, я ведаю… Вы-ж задатак ужо атрымалі?

ДАМАУЛАСЬНІК. Задатак дык я атрымаў, але калі-ж будзе рэшта грошай?

КОСТУСЬ. Заўтра мы вам заплоцім усё за тры месяцы… (да Стоража). Ну, пойдзем! (выходзіць са Сторажам).