Старонка:Новая беларуская літаратура (Адам Багдановіч).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чыкау пануры», які як паэта верыць, «не запудзіць» беларусау: (верш «Ворагам беларушчыны»). Яшчэ мацней гэтае абурэньне вызначаецца у вершы «Цару неба й зямлі», у якім паэта, хоць й зьвяртаецца да бога з натхненнай малітвай, але у гэтай малітве чуецца ужо сапраудны бунт проці «цара неба і зямлі», да якога даходзіць паэта бачучы тыя зьдекі царскага ураду, якія давялі беларусау да цяжкага сацыяльнага й эканамічнага жыцьця.

Паэта цесна зьліуся з жыцьцем беларуса й разам з ім гаруе аб яго нядолі—няволі і разам з ім марыць аб новай долі шчасьці, але гэтая доля й шчасьце, па думцы паэты, павінна стварыцца разам з агульнай доляй усяго чалавецтва. Вайна 1914 гаду якая, як чуе паэта, нясла Беларусі разбурэньне, выклікае у яго не скаргу па гэтым разбурэньні, а гарачы пратэст проці вайны наагул. У вершы «1914-ты» ен піша зьвяртаючыся да новага году:

«Не забіваці—ты стрывожыу права
«На сэрца і душу наклікау цьму
«Людзей на зьверау пошасьцю крывавай
«Ператварыу і здау насьледніку свайму».

і раней:

«Касьцлявай зморай з гібелі сталецьцяу
«Ты як пракляцьце будзеш вызіраць
«І будзе маці страшыць табой дзеці
«Ды клікать той, хто уздумае уміраць».

Канчая гэты верш паэта надзеяй, на прыход лепшых часоу:

«А прыйдзе іншы год з рукою легкай
«Агледзіны рабіці новых дзен
«Дзе меч нявідзімага Бога—Рока
«Напіша бяскрывавы свой закон».