Перайсці да зместу

Старонка:Новая беларуская літаратура (Адам Багдановіч).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У іншых сваіх вершах Купала паміж гарачых закліканьняу да барацьбы за лепшае жыцьце, часта імкнецца увысь — к сонцу, к зорам:

„Гэй наперад покі сэрца
„Бьецца, рвецца на прастор,
„Годзе млеці у паняверцы,
„Гэй да сонца, гэй да зор“.

Або:

„Гэй, вольныя птахі, саколія дзеці
„У вырай. Да сонца вяселкавым шляхам
„Час сонца схапіці й сонцам ірдзеці
„І зьведываць сьветы арліным узмахам“.

Гэтае імкненьне паэты сьведчыць аб тым, што Купала ня адмяжоувау нацыянальнага адраджэньня ад сацыяльнай свабоды, а ставіу яго у цесную сувязь з апошнім. Ужо у адным з старэйшіх сваіх вершау „Песьня званара“ паэта кажа аб сабе як аб званары, на кліч якога зойдуцца усе тыя, „што цярпяць і цярпелі“.

У сваіх драматычных творах Купала адбівае тыя-ж матывы як і у сваіх лірычных творах, але карыстаецца сымбалем для выяуляньня сваей думкі. У драме „Раскіданае гняздо“ гэтае гняздо зьяўляецца сымбалем Беларусі разбуранай у часы вайны, а незнаемы заклікаючы усіх на вялікі сход есьць кліч да рэвалюцыі.

Мінулая старасьветчына Беларусі яскрава адбівалася у творах Купалы, які асьветляу яе, у перадачы народных баек і лягэндау, як напрыклад: „Курган“, „Машэка“ і інш.

Есьць у Купалы і лірычныя творы, у якіх паэта адбівае свае уласныя настроі й пачуцьці.