Старонка:Новая беларуская літаратура (Адам Багдановіч).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Усе гэтыя пісьменьнікі падрыхтавалі глебу й паказалі шлях разьвіцьця беларускай літаратуры. Элементы. нацыянальнага адраджэньня, зацікаўленасьць роднай мовай, карыстаньне гэтай мовай, як адзіным сродкам, для нацыянальна-культурнага разьвіцьця—вось што лягло у грунт далейшай працы таго аб‘яднанага гуртка беларускіх пісьменьнікау, якія згуртаваліся каля газэты «Наша Ніва» у 1906 годзе у Вільні і якая з гэтага часу стала тым асяродкам, які стварыу магчымасьць зьяўленьня ужо шмат здольных буйных нацыянальных паэтау Беларусі.

Праца газэты «Наша Ніва», якая подняла сьцяг беларускага адраджэньня, сабрала каля сябе усе маладыя беларускія сілы, у якіх гучны поклік рэвалюцыянэрау выклікау адчуваньне сваей беларускасьці, зацікауленнасьці да роднай мовы і культуры.

Але паколькі праца у напрамку будаваньня нацыянальнай культуры магла тады канцэнтравацца толькі у пашырэньні друкаванага беларускага слова, то й, наагул, уся праца гуртка адраджэнцау выражалася у літаратурнай працы. За гэта т. з. «нашаніуская пара» багата зьяўленьнем найбольшага ліку беларускіх паэтау і пісьменьнікау. Гэта была тая калыска й тая крыніца, якая ускалыхала і успаіла маладых пясьняроу і паэтау Беларусі. Гэта былі сапраудныя паэты народнікі, якія прыйшлі ад сялян і рабочых Беларусі.

Першымі з іх былі Янка Купала і Якуб Колас.

Я. Купала (Ів. Луцэвіч) радзіуся у 1882 г. У фальварку Вязынка, Вялейскага павету. Бацька яго займауся дробнай арэндай альбо службай у паноу. Аб асьвеце сына ен не клапаціўся і Янку давялося скончыць толькі пачатковую народную школу. Але