Старонка:Новая беларуская літаратура (Адам Багдановіч).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

люцыйнае натхненьне выклікае творчасьць Цеткі, К. Каганца і Ядвігіна Ш. Пазьней яны далучаюцца да таго гуртка пісьменьнікаў, які працуе каля «Нашае Нівы». Гэта паэты рэвалюцыянэры і творы іх у гэты час больш адбіваюць рэвалюцыйнае імкненьне да барацьбы. Асабліва гэтым характарызуюцца творы Цеткі (Алеізіі Пашкевічанкі), якая вяла актыуную рэвалюцыйную працу у 1904—5 г. сярод Віленскіх рабочых. У сваіх творах Цетка кідала кліч да сацыяльнай барацьбы і часта вершам карысталася як агітацыйным лістком.

«Цяпер, братцы, мы з граніту,
Душа наша з дынаміту,
Рука цьверда, грудзь акута,
Пара, братцы, парваць путы»,
(Вера беларуса—верш. 1905 г.).

Той жа сэнс маюць і другія творы Цеткі, як вершы «Хрэст на свабоду», «Скрыпка»—нарыс—«Прысяга над крывавамі разорамі» і інш.

У творах К. Каганца менш рэвалюцыйнасьці, але больш нацыянальных матывау. Вершы «Кабзар», «Неман», п‘еса «У іншым шчасьці няшчасьцье схована» і іншыя наскрозь прасочаны любасцью да беларускай старасьветчыны, якую паэта часам і ідэалізуе.

Ядвігін Ш. (А. Лявіцкі) супрацоунік Цеткі й Каганца яшчэ раней за іх піша свае гумарыстычныя апавяданьні («Суд», «Важная Фіга») і больш вядомы як паэта гумарысты-сатырык. Але яго гумарыстычныя творы грунтуюцца на народным быце й значна адбіваюць гэты бок беларускага жыцьця. Есьць у яго творы й лірычнага характару («Васількі»).