Старонка:Новая беларуская літаратура (Адам Багдановіч).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гартнага. Цяжкія умовы працы рабочага (вершы: «Песьня гарбара», «Ткачыха» і інш.), яго настроі пры працы, яго жаданьні і імкненьні (вершы: «Каваль», «Сявец», «Без работы» і інш.), а таксама рэвалюцыйны кліч да змаганьня й вера у паступовае разьвіцьце рэвалюцыі да сьветлага вечнага дню Камуны—вось што натхняе паэту у гэтым зборніку. Вершы Гартнага, хоць і ня маюць вялікай мілагучансьці, але яны дышаць бадзерасьцю й даюць рэвалюцыйны настрой і веру у лепшую будучыну працоуных. Затое у прозе Гартны зьяуляецца праудзівым мастаком падаючым вялікія надзеі у будучыні беларускай літаратуры. Тут ен чысты рэалісты й праудзівымі малюнкамі апісвае сучаснае й папярэдняе жыцьце Беларусі. Асабліва аб гэтым сьведчыць яго раман «Сокі Цаліны», першая частка «Бацькава воля».

Пастанова пытаньня аб «праудзе дзяцей і бацькоу», заснованага на умовах быту вескі з аднаго боку, клясавае расслаеньне вескі с другога, вось галоуныя думкі, якія праводзяцца аутарам у гэтым рамане. Разам с гэтым аутар шырока абмалеувае цэлы шэраг розных момантау жыцьця мястачковага сялянскага жыхарства, дае шмат малюнкаў прыроды й каханьня у такіх праўдзівых мастацкіх фарбах, што захоплівае чытача цалкам.

Гэты раман сьведчыць аб вялікай здольнасьці паэты у гэтым напрамку.

Наагул аб творчасьці Ц. Гартнага трэба сказаць, што гэта рэвалюцыянер—пралетары у паэзіі і рэалісты у прозе.

Трэці паэта з рамесьнікаў Ф. Шантыр зьяуляецца рэвалюцыянэрам у беларускай паэзіі. Прауда ен на-