Старонка:Новая беларуская літаратура (Адам Багдановіч).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З боку мастацтва творы Купалы стаяць вельмі высока. Адпаведнасьць зьместу й формы, уменьне карыстацца сымбалем даючым шырокі вобраз, апрацоука верша, шчырасьць пачуцьця — усе гэта робіць творы Купалы вельмі мастацкімі і далучаюць іх да клясычных творау беларускае літературы.

Наогул, трэба адзначыць, што Я. Купала зьяуляецца аднім з першых але і адным з галоуных паэтау Беларусі, які апісау у сваіх творах жыцьце беларуса з усіх бакоу, і які усе свае паэтычнае натхненье чарпау з пакуты гэтага жыцьця, клікаючы беларусау да шляху змаганьня за сваю долю. За гэта ен запрауды заслугоувае ймя «вялікага пясьняра бацькаўшчыны».

Другім выдатнейшым пісьменьнікам таго-ж перыяду зьяуляецца Якуб Колас.

Я. Колаc (Канстантын Міхайлавіч Міцкевіч) сын селяніна з вескі Мікалаеушчына у Меншчыне. Радзіуся паэта у 1882 годзе. Скончыу ен Нясьвіскую настауніцкую сэмінарыю й пасьля служыу вучыцелем у Піншчыне. У часы першай рэвалюцыі ен уваходзіць у настауніцкі хаурус і за гэта пакутуе у турме тры гады. З 1921 г. паэта працуе у Менску.

Творчасьць Я. Коласа складаецца з вершау і прозы. Пачау пісаць ен разам з Купалай і друкавауся у «Нашай Ніве», а потым творы яго выйшлі асобнымі выданьнямі. Дагэтуль выйшлі зборнікі вершау: «Песьні жальбы» (1910 г.), «Водгульле» (1922 г.) і вершаваныя паэмы «Сымон музыка» (1918 г.) «Новая зямля» (1923 г.).

Апавяданьні Колас пісау пад псэудонімам Тарас Гуща і дагэтуль выйшлі зборнікі яго апавяданьняу: