Старонка:Неапублікаваны твор В. Дуніна-Марцінкевіча.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

паэмы Халімон. Надаць свайму герою такую шчырую любоў да Масквы мог толькі такі пісьменнік, які сам любіў яе, як «сэрца рускай зямелькі».

Недрукаваныя паэмы В. Дуніна-Марцінкевіча цікавы і апісаннем быта беларускага селяніна сярэдзіны XІX стаг. Малюнкі асобных эпізодаў сялянскага быту настолькі поўныя і дакладныя, што не губляюць пазнавальнага значэння для нашага часу. Публікуемыя творы дапаўняюць існуючае ўяўленне і аб паэтычным майстэрстве В. Дуніна-Марцінкевіча. У гэтых творах ён паўстае як спелы і сталы паэт, які досыць свабодна валодае дасканалымі для свайго часу паэтычнымі прыёмамі.

Гэтыя творы В. Дуніна-Марцінкевіча значна павялічваюць яго літаратурную спадчыну, даюць новы дадатковы матар'ял для вывучэння яго творчасці цалкам, яе стылю і мовы.

У прадмове да нашай публікацыі паэмы В. Дуніна-Марцінкевіча «Травіца брат-сястрыца» (гл. часопіс «Беларусь» № 11-12, 1945 г. стар. 20) нам ужо даводзілася гаварыць пра гісторыю неапублікаваных рукапісаў В. Дуніна-Марцінкевіча. 17-18 год таму назад у архіў кафедры беларускай літаратуры Акадэміі навук БССР паступіла два сшыткі вершаваных твораў В. Дуніна-Марцінкевіча. Першы сшытак, у якім 128 старонак, змяшчаў у сабе напісаныя на беларускай мове, але лацінкай "Bylicy, Razkazy Nauma , а другі паэму "Trawica Brat-Siastryca". Чатыры старонкі першага сшытку заняты загалоўкам, дзесяць - тэкстам прысвячэнне і фанетычнымі заўвагамі да мовы твораў і чатыры - тлумачэннямі некаторых слоў, якія здаваліся аўтару не зусім зразумелымі. Самы тэкст займае сто дзесяць старонак (адна старонка чыстая). На першай старонцы сшытку напісана: "Na ofiarowane, mnie dedykacje, utwory, zgadzam sіę і z wdzęcznoscіa pzryimuję Tadeusz Czudowskі". Тэкст прысвячэння змешчачы на пятай старонцы і фармуліраваны наступным чынам: "Wielmoznemu Tadeuszowi Czudowskiemu, w dowòd glębokіego szacunku, ten blahy utwor ofiaruje autor". На першай старонцы сшытку, ніжэй подпісу Чудоўскага, стаіць звычайны цэнзарскі дазвол: «Печатать позволяется с тем, чтобы по напечатании представлено было в Цензурный Комитет узаконенное число экземпляров. Вильно. 30 июня 1858 года.

Цензор П. Кукольник».

На трэцяй старонцы змешчана назва твору: "Bylіcy, Razkazy Nauma" Przez Wіncentego Dunin-Marcinkіewіcza.