хацінцаў. Дождж. З левага флангу далятаець далёкая кананада.
Дождж яшчэ буйнейшы. Стаім. Схаваўся пад сасну. Пад ёю было некалькі пехацінцаў і між імі адзін пехацінец — вольнапісаны. Ён сказаў дзіўную навіну: „З левага боку кавалак нашага фронту займаець японскі корпус“. Зусім нядаўныя ворагі — японцы? Дзіўна!
17 верасьня.
Цэлы дзень залівае нас дождж, а мы едзем, едзем і едзем. На ганках пустой, кінутай хаткі стаяў вайсковы поп і бласлаўляў нас крыжам, і так бласлаўляў усю калёну, як цягнулася міма яго. Іншыя, старанныя, падходзілі, і ён даваў цалаваць крыж і руку.
Значыцца — ідзём наступаць…
18 верасьня.
Страшная ноч! Растаропіца непралажая, вецер ёдкі, праразьлівы. То адно, то другое арудзьдзе топіцца. Цягнуць, крычаць, лаюцца. Трэба ўсім доўга стаяць і чакаць, покуль яго выцягнуць. Я азыз і трасуся. — „Злайся, братка, памацярнаму, — пацяплеець“, — дае мне раду старшы.
19 верасьня.
У нас ёсьць ужо новы прапаршчык, маладзенькі, толькі са школы, на прозьвішча Кульгацкі. Ён загаманіў са мною пасяброўску. На маё пытаньне сказаў, што ніякіх японцаў на нашым фронце няма, — наіўна было-б думаць… Ад яго ж даведаўся, што йшлі мы спачатку на м. Сімна, потым падаліся на Марыямпаль і стаім ад яго за колькі вёрст. Немцаў