Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

легко научиться“. Задрыжэла ўва мне ўсё ад гневу, але што я магу сказаць гэтаму чарнасоценцу, калі ён говорыць так не ад цемнаты, а сьведама і наўмысьля. Пашын так ня скажа.

Добра ў хаце, у канцылярыі. А на дворы сьцюдзёна. Вецер, як узімку. Ішоў на батарэю і па дарозе думаў: ці прыдзе той час, што ня будзе імпэрыялізму, нацыянальнага ўціску, багатых і бедных, сытых і галодных, цёплых і сьцюдзёных, ня будзе салдат, вайсковай службы, вайны? Калі наступіць гэты залаты век? Эх, вецер, вецер! Сьцюдзёна, браце, жыць на сьвеце! Нашто й зашто гадуем мы тут „зьвяроў“? Праклятыя казюлькі, на якую хваробу стварыла вас „разумная“ прырода? Наіўнае пытаньне! і Лебедзеў — казюлька, і я — казюлька, і ўсе мы — казюлькі. І тыя нашы заўзятыя „сьведамыя“ беларусы, якія заўсёды вытыкалі мне падобныя развагі як слабасьць духа, нягожую дзеля праўдзівага адраджэнца-рэволюцыянэра, і яны самі — казюлькі…

А ўсё-ж я рад, што родныя мае мае ўсе здаровы, што ў дварэ ўсё добра! І не дарма-ж мы тут ваюемся, — да нечага-ж даваюемся. І калі тут не заб‘юць, прыдзе пара — паваюем і за што другое…

XIX

16-га верасьня.

Удосьвецьця выехалі за Нёман. — „Цяпер ідзём наступаць“, — чамусь думаюць усе. Цёмна, з поля гудзіць сьцюдзёны восенны вецер. У лесе зацішней. Там пахне дымам. Між соснаў мітусяцца постаці пе-