Перайсці да зместу

Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Другія паўскакалі самі. Ён даў яшчэ двум-тром і з пенай на вуснах, ад шалёнай нэрвовай злосьці, крыкнуў перарваным, дрыжачым голасам:

— Вораг на носе, а яны дрыхнуць!

Яму было дужа прыкра, што так зрабіў. Я бачыў па яго вачох. Калі ён схаваўся ў сваёй хаце, салдаты дражнілі пабітых і насьмяхаліся, асабліва тыя, спалі, ды ўцяклі. Але пабітыя, з чырвонымі ад аплявух мордамі, нядоўга былі зьбянтэжаны і зараз пачалі сьмяяцца разам з усімі. Дзіўная справа: на батарэі зрабілася як-бы троху весялей — пасьля гэтае прыгоды.

14 верасьня.

Вайна парушае ўвесь парадак жыцьця. І ў сьвяточныя дні бадзяемся мы тут брудныя, вашывыя, нямыцькі. Я й ня ведаў-бы, што сьвята, і дзівуюся, як аб гэтым помняць тут другія. — „У царкву схадзіць няма куды“, — бядуе Пашын і лае Польшчу на чым сьвет стаіць. — „Дурны! Тут ня Польшча, а Літва,“ — навучаець яго Беленькі. — „Не адно ліха, — не згаджаецца ўпорчывы кастраміч: — там касьцёлы, тут касьцёлы — скрозь адна Польшча і паны голеныя“.

У мяне радасьць: прышлі ад родных і знаёмых доўгачаканыя лісты, а з Вільні — некалькі нумароў „Нашае нівы“. Камандзір быў якраз у канцылярыі. Ён пакруціў „Нашу ніву“ ў руках, з асаблівай цікаўнасьцю прыгледзеўся да мяне — і нічога не сказаў.

Радасьць маю зьняважыў старшы пісар, Лебедзеў, калі камандзір выйшаў. — „Ахвота-ж пісаць газэты на такой сьвінячай мове. Ведь по-русски так