Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ліха ня відаць. Загразла гармата, — на табе! З сілы выбіліся батарэйцы. Цягнуў і я — па калені ў нейкім жыдкім і ліпкім месіве. Ахрыплы паручык-мацяршчыньнік: „Цягні, цягні!!“ — і ўсё лаецца. — „Цягні сам, каб табе скульле ў глотку! Сам на коні гоцаеш ды бізуном трасеш. Во схопім і кінем торчма галавою з кручы ў Нёман, каб ты змоўк навекі. Наўкол чорна, як у тваёй душы: ніякі чорт ня ўбачыць“.

Мусіць, адчуў нашыя думкі, ад‘ехаў, кінуў адных. Балазе-ткі выцягнулі без яго лаянкі. Пяхота шлёпала, шлёпала, учапілася як шаранча, — памагла.

Узлаваны Нёман. Хвалі плешчуць і абдаюць зімовай сьцюжаю. На пантонах — апалчэнцы, барадыя дзядзькі з крыжамі на шапках. На тым беразе — вогнішчы. Нёман тут ушыркі сажняў 60-70. Мерыў, ідучы, на сігі.

Абаграваньне. Шуканьне, дзе-б як абначаваць, каб хоць трошку ў сухім. Горкае пачуцьцё пад дзьвярмі вялікага дому, занятага, „гаспадамі афіцэрамі“. Можна-б было дзе-небудзь там прытуліцца, — запёрта, ня пускаюць… Сон на мокрай зямлі пад дзіравым брэзентам, па якім б‘юць дажджавыя каплі, як у бубен.

Ураньні мясіў гразь па мясьцечку, каб знайсьці хоць якое-небудзь сабаччае едзіва. — „Нет!“ — „Нема“! — „Нейра!“ Салдатаў поўна, не прайсьці. Розныя вайсковыя часьці, драгуны, конная гвардыя, „арыстакраты“. І пяхота, як гразь, заляпіла ўсё… А дождж, балота. Убогія, нешчасьлівыя, старыя жыды стаяць,