Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зе, з зялёным сенам у ясьлях у пуні, дзе грэюцца, спусьціўшы галовы, нашы гнядыя коні. Прыемна яно. На вайне я люблю яго, далёкае, роднае. А тут так цяжка… Чаму? Што хлеба няма? Ці што людзі — ня людзі, а быдла? І таму, і таму, і таму…

Недалёка, кажуць, Коўня. Вёрст 15—20. Едзем на пазыцыю. Ізноў круцяцца над намі нямецкія аэрапляны. А дзе-ж вораг?

XVII

9 верасьня.

Чатыры дні ня пісаў…

Перапраўляемся ізноў з Віленшчыны ў Сувальшчыну. Назад за Нёман. А ў Віленшчыну пераправа была ўвечары ці тое самое, што ўночы, з 6 на 7 верасьня. Апішу, як гэта было.

Выехалі з Петкялішак у паўноч 5-6 верасьня. Доўга, бяз концу доўга, цялёпаліся ў гразі, пакуль разьвіднелася. Быў вялікі вецер. — „Куды ў гэтакую процьму?“ — „За Нёман!“

Цераз Мазурышкі, Дарсунішкі — паехалі… — „К бесу ў кішкі!“ — лаюцца і жартуюць азызлыя ад холаду батарэйцы.

Абедалі на прывале.

Увечары пад распраклятым дажджом прыцягнуліся к Нёману. Стаялі… Пасунуліся трошку… Ізноў стаялі… Нейкія хаты пры дарозе; за аднэю хатаю здыхае конь.

Позна пачалася пераправа цераз Нёман. Круты спуск, гразь, холад, вецер з дажджом — і цёмна, ні