Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

як хворыя, ля сваіх зачыненых або й забітых дошкамі крамак… Ой, булкі, булкі!!! Расхапалі… Глядзі ды аблізвайся. Жанчыны ліцьвінкі ідуць і плачуць. І плача-мяўкае на званьніцы іх каталіцкі звон. Касьцёл. Грудокгэтых жанчын на каленях. Ксёндз — як старэнькі, галодны актор.

8-га верасьня, учора, пісаў лісты. Насіў у канцылярыю і чуў там ад малодшага пісара, што падпалкоўнік Гноеў казаў, быццам вайна працягнецца найболей — два месяцы. А там — мір, і на зімовыя кватэры… Якое шчасьце!

Усе салдаты казалі, што два тыдні будзем тут стаяць, бо Аўстрыя ўжо просіць міру. Я ня верыў, але так хацелася верыць. Ах, каб праўда! Ах, каб так!

А тымчасам я шлындаў галодны. Нашоў на нашых батарэйцаў, што гулялі ў карты, схаваўшыся, каб хто ня ўбачыў. Запрашалі мяне. Адмовіўся. — „Які ён, чорта, вольнашляючы: у карты ня гуляе і грошы ні хваробы ня мае“.

Увечары, неўспадзеўкі, выехалі на пазыцыю, недалёчка адгэтуль, і да паўночы капалі акопы. Перад тым як спаць, тэлефоністы яшчэ паспрачаліся аб грыбох (побач — магутны лес) і аб цыганох (пехацінцы злавілі нейкага няпэўнага на выгляд выгляд цыгана).

Сёньня, 9-га верасьня 1914-га году, у ваўторак, ураньні, бульбу варылі, накапаўшы ў пустым маёнтку нейкага пана-паляка. І мутную бурду з прасаванае гарбаты пілі. Бяз цукру, бо яго маюць толькі афіцэры і іхныя дзяншчыкі.