Перайсці да зместу

Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вялікі прывал! Наўкол — шырокае жмудзкае поле, цёмна зялёныя хутаркі („колёніі“). Змораны валюся на зямлю. Хочацца есьці. Кансервы старшага не дзеля мяне… Ен жарэць, схаваўшыся, а ў мяне няма. Запасьнік-пехацінец нясець хлеб. „Дзядзька, стойце! Вазьміце колькі хочаце, дайце маленькі кавалачак!“ — „Вы, батарэйцы, з голаду ня здохнеце. Мяне цэлы ўзвод чакае“. Ай, што мне рабіць, мне страшэнна хочацца есьці. Сяньня і ўчора батарэя без абеду. Беленькі раіць смактаць цукер; у яго знашлося два кавалачкі.

Сонейка заходзіць. Шумяць адступаючы масы людзей, вазоў, коні, гармат.

— Вярнуся я ўва Ўладзівасток, — раздумана разважае прыгнаны нядаўна з запасу батарэец, быўшы прыказчык гандлёвай фірмы; — вярнуся я к Шорыну… Абед на тры стравы… Дзьве астатнія — налюбкі, выбірай якую хочаш. — „Чорт далікатны, чаго заманулася“. — „Калі немец не забіў, лепей застраліцца, чымся так мучыцца“… — „Дурная твая гаворка“. — „Ідзеш ідзеш, а есьці нечага“… — „Змоўкні!!! тты… халера!“

А я смакчу кавалачак цукру, што даў Беленькі, але есьці яшчэ болей хочацца, і я таксама кажу ў думках на гэтага прыказчыка: „Змоўкні ты, халера, з сваімі стравамі налюбкі!“

XVI

4 верасьня.

Нарынулі ўспаміны аб сваёй роднай сьнежнай зіме са скрыпуча-лёгкімі санкамі на замеценай даро-