Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шаму, і Беленькаму, прадстаўленым ужо к 4 сьц. за 7-е жніўня, будзе 3-яя сьцепень.

Потым камандзір пашоў рабіць тую самую цэрамонію з выбранымі з усяе батарэі (мы строіліся асобна на наглядальным пункце).

А я сядзеў і горка разважаў: „якія-ж мы гэроі… георгіеўскія кавалеры? Каб не баяліся кары, каб не вайсковая дысцыпліна, ніводзін бы з нас, ні я, ні Пашын, ні Беленькі, пэўна, з месца ня зрушыліся-б. Дый хадзілі па чароду, часам войстра сьпіраючыся, каму йсьці“…

А Беленькі ўжо пабрыкваў, як дзіця, і лез цалавацца. Пашын, як сьціплы мужычок, зьзяў нутраною радасьцю, што ён цяпер будзе георгіеўскі кавалер і такім прыедзе ў сваю вёску ў Кастрамской губэрні; толькі часам хмарнеў ён, адвярнуўшыся хрысьціўся і ўздыхаў: „А-ах… царства нябеснае!“ І клапаціўся, каб на могілцы сябра паставіць канешня бярозавы, з сырога дрэва, добры крыж. — „А вы напішаце на ім“, — прасіў мяне. — „Добра“.

XV

29 жніўня.

Не давялося нам — ні яму ставіць, ні мне надпісваць… 27-га жніўня, аб 11-12 гадзіне ўночы, толькі я сьцёпліўся на сон градушчы, — трывога: зьнімаемся з пазыцыі. Ехалі ноч, учорашні цэлы дзень, едзем сёньня… Па маім компасу выходзіць: поўнач-усход, паўдзён-усход, але ўсход і ўсход… Што? Чаму?