Перайсці да зместу

Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ня ведаю. І балазе так зрабіў: асколкі зазьвінелі вышэй, над галавою, а два канцы дроту я ўбачыў перад самым маім носам. Атупеўшы ад страху і быццам трошачку зрадзеўшы няслухмянымі пальцамі шыбка, з большага — скруціў, скруціў… бо вузел не вязаўся. Пашоў назад. Хачу шыбчэй — ногі як калоды. Пашын радасна махае рукою: тэлефон загаварыў! Няведамая сіла падхапіла маё цела, і ногі, як на спрунджынах, кідалі мяне бліжэй і бліжэй да ратунку-акопу. Батарэя пачула каманду — страляе. Толькі я ўкінуўся ў уваход акопчыка, як — гкрэх!!! — там, дзе я толькі што вязаў кабель, аграмадны стоўп чорнага дыму і камы дзірвану ляцяць высака ўгару… Флегматычны Пашын зьбялеў, як палатно. Бяз слоў перадае мне трубку і паважна сягае спаўняць сваю павіннасьць па чароду. — „Божа, ратуй яго! Божа, вярні яго“! — нязвычайна напружаемся мы ў адным жаданьні, не разважаючы, ёсьць такая сіла ці няма такой сілы, што магла-б уратаваць яго. — „Будзь проклят Вільгельм і кожны, хто хоча вайны!“ — шалёным голасам, над вухам, крычыць мне Беленькі і перадае з трубкі камандзірскую каманду:

— Два патроны, беглы агонь… Агонь!

— Агонь!! — праразьлівым, нялепым, дзікім матам крычу я каманду на батарэю.

— Агонь! — спакойна камандуе капітан Сьмірноў, вымаючы папіроску з зубоў.

Батарэя грукочыць. У вушшу зьвініць, галава баліць.