Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

капітанам Сьмірновым і шыбка пабег на наглядальны пункт. Цераз мінутку мы палілі і ўжо палілі да вечару. Ня было ўжо ні цікавасьці, ні захапленьня, а толькі — упорчывая, напружаная і якаясь злая праца. Ці што доўга не стралялі перад тым, ці што адпачылі, ці што ня хочацца адступаць, але ўсе як-бы змовіліся акамянець у гэтай стараннай і злой, напружанай страляніне.

Знарады засыпалі батарэю, цяжкія, нязвычайнай, нябачанай сілы…

Асколкі шмат разоў перабівалі нам кабель. Хадзілі злучаць па чароду — усе пабылі на валасіначку ад сьмерці, бо зьвязваць прыходзілася на гладкім полі пад страшэнным абстрэлам. З Беленькім пасьля пятага беганьня злучаць парваны провад была істэрыка. Прыбегшы, ён кінуўся ў акоп на дно, ёрзаў на сьпіне і як бы хацеў урыцца ў зямлю, галасіў, крычэў, лаяўся. У гэты час аглушаючы ўдар цяжкога знараду за два мэтры ад уваходу ў наш адабраў нам прытомнасьць… Зямля здрыганулася як жывая. Тэлефон змоўк, трубка выкацілася з маіх рук. Пасыпаліся камкі зямлі, нас абняло курам і густым, чорным сьмярдзючым дымам. Батарэйцы 1-га арудзьдзя беглі цягнуць нашы трупы з ямы. Аж мы патроху выпаўзаем самі… Яны засьмяяліся й павярнуліся назад. На гэты раз быў мой чарод шукаць, дзе парваўся кабель. Я пабрыў, паглядаючы на дрот, як абрэчаны. Узноў бухнуў знарад — адзін сьпераду ў мяне, другі — адзаду, у 1-ае арудзьдзе. Людзей разьмяло каго куды. Я таксама заваліўся, але чаго —