Перайсці да зместу

Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цыялісты. Мне гэта надта прыкра, бо я паважаю гэтага нэрвовага чалавека і хачу дагадзіць яму сваёю работаю.

Цэлы вечар і ноч чакаем бою. Я дзяжуру пры тэлефоне на батарэі. Сон размарыў мяне, сяджу й ківаюся. А легчы з трубкаю баюся: засну, як забіты.

XIV

27-а жніўня, раньне.

Першая батарэя пачала страляць у 7 гадзін раньня. Наша — пазьней.

Туман, сьцюдзёна, чырвонае сонейка з-за лесу выходзіць, гарачы дзень нам дакляруе…


Пішу ўвечары.

Доўга мы толькі слухалі, як з правага боку ў нас першая батарэя пушчае залп за залпам беглым агнём. Прыемна было слухаць.

Потым забухалі нашы батарэі з усіх бакоў, паляцелі цераз нас першыя нямецкія знарады і крышылі той лясок, за якім стаяў наш абоз першага разраду і куды я хадзіў у канцылярыю. Там-жа, дзесь недалёчка, былі і нашы перадкі. Потым перадкі пад‘ехалі бліжэй. Далёка сьпераду ў нас затрашчэлі кулямёты, зашпокалі вінтоўкі, усё часьцей, часьцей — і загудзела ўсё, як 7-га жніўня.

Ужо нам было брыдка і цяжка чакаць і не страляць. Нарэшце, прамчаўся верхам наш камандзір, зьнедкуль з поля, на макрусенькім кані, кінуў каня на батарэі, каб вялі яго да перадкоў, пашаптаўся з