Перайсці да зместу

Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ураньні піў дрэннае какао бяз цукру. Потым перакрылі з Пашыным акоп. Насыпалі болей зямлі на грубейшыя дошкі, пакладзеныя ў тры рэдзі крыж-на-крыж. Лёгкі знарад, можа, і не праб‘ець.

Крычэлі „уру“. Нашым войскам узята Львова. За тое, што марудна зьбіраліся й строіліся, камандзір крыкнуў: „Зажырэлі!“ Ён прачытаў тэлеграму Рэненкампа і сказаў: „Спадзяюся, што й мы не застанёмся ад сваіх баявых таварышоў“. Значыцца, мы засталіся… ці што? Наіўны і з маладым для афіцэра языком падпаручык Іваноў, як-бы ў адказ на мае думкі, сказаў мне мімаходам у размове: „У нас вось ня клеіцца“. Нядобрая трывога чуецца мне ў яго словах.

26 жніўня.

Учора рабіў плян пазыцыі, ня меў часу пісаць. Учора й сёньня лятаюць аэропляны. Пяхота наша абстраляла свой-жа самалёт. Лётчыкі мусілі спусьціцца.

Рысаваўшы ў канцылярыі батарэі павялічаную копію нашага адцінку пазыцыі з карты 2-вёрсткі, я адным вокам прагледзеў у камандзірскай газэце „Свет“ тэлеграму аб тым, што ген. Самсонаў загінуў, страты нашы вялікія… Ці няма тут сувязі з словамі падпар. Іванова: „У нас вось ня клеіцца“? Камандзіру, як прышоў, не спадабалася, што перад маімі вачмі ляжыць „Свет“! Але ён сёньня наогул ня ў гумары: дзяншчык згубіў у дарозе яго прастрэлены і падраны ў баі 7-га жніўня мундзір, дарагі байцу, як памятка. Плянам маім ён ня дужа здаволены, бо я рысую, як каморнік, але не вайсковы спэ-