Перайсці да зместу

Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ізноў плача, але з радасьці. Толькі ў той жа дзень пасварыліся… Жаніцца задумаў — сварыліся, вясельле гуляў — сварыліся, пажываці сталі — сварыліся, на вайну йшоў — плакалі й сварыліся.

— „І як яно тое выходзіць, што заўсёды мы сварымся?“ — дзівуецца Яхімчык.

Я ня ўмею адказаць яму, але бачу, што Яхімчык даў сабе зарок не сварыцца з бацькам, калі вернецца з вайны. І я кажу:

— Ну вось, пабудзеце на вайне, вернецеся — перастанеце сварыцца, дык і ня будзеце сварыцца…

— Та воно-ж діло такэ…

А я сабе думаю: „Діло такэ, што хіба ўжо не давядзецца табе сварыцца з бацькам, мой мілы Яхімчык, бедны ты незаможнік, шахцёр і царскі салдат…“

24 жніўня, нядзеля.

Што-то дзеецца ў нас у дварэ? Даўно ня маю ад іх ніякай вестачкі. Івана, пэўна, забралі на вайну, як запаснага. Аба мне клапоцяць. Вот-то наплачацца наша бедная мама.

Сяджу ў акопе на прыступачках уваходу і куру цыгару, наеўшыся бульбы ў 8 арудзьдзі. Там завяліся ў мяне прыяцелі. Я ўсё болей пазнаю сваіх батарэйцаў, хаця многіх яшчэ ня знаю па прозьвішчы. Усе салдаты са мною добрыя і чым могуць аблягчаюць мне цяжар вайсковага жыцьця на вайне. Яны думаюць, што мне, як навічку і вольнапісанаму, асабліва цяжка. Між „паноў“ няма столькі вялікіх душ, колькі ёсьць у „простым“ народзе.