Перайсці да зместу

Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тра так, як білі заўчора — казаў ён нам: — дзякую, братцы, за маладзецкую работу! Страты у нас маленькія, а немцаў пабілі шмат. — „Каб ты спох з такою работаю, калі праўда, што й сваіх пабілі“, - сказаў Пашын.

Немцы адступілі, — „Абамунічвай!“ Перадкі ўжо прыехалі на батарэю.

XIII

22 жніўня.

Цэлую ноч ехалі, пад заліўным дажджом, напаўноч-усход і паўдзён-усход, але ўсход… Што гэта: адступаем ці на адпачынак едзем? Ніхто нічога ня кажа. Праяжджалі мястэчка… ці не Аленбург толькі? бо нешта знаёмае. А брудна, цёмна, сьцюдзёна, хмарныя аблакі разьдзіраюць неба.

23 жніўня.

Ехалі-ехалі, нарэшце, сталі на пазыцыю недалёка ад Аленбурга. Я не памыліўся, учора начою былі ў ім. Значыцца, троху адступілі? Гм! Але зрабілі акопы, выспаліся.

Яхімчык сёньня ў добрым гумары. Пагаліўся маім галяком і разгаварыўся аб сваім хатнім жыцьці.

— „Усягды я толькі сварыўся з сваім бацькам“, — кажа ён. А сыноў у яго бацькі, беднага хлебароба, было многа, — „сыноў, як сакалоў“, — а падмогі няма. Усе распаўзьліся па сьвеце. Было Яхімчыку 15 год, заманулася й яму йсьці ў шахты: „зарабіць на сябе капейку“. Бацька плача, клянець яго. Але пашпарт мусіў даць. Вярнуўся Яхімчык з шахтаў, бацька