Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

20 жніўня.

Усяго выпусьціла наша батарэя ўчора па маіх запісах каманды — 1012 патронаў. „Спачатку крылі уфімцаў, потым перанесьлі на уральцаў,“ — жартуюць салдаты. Сваіх пабілі…

Сёньня цэлы дзень хмарна. Праляцела граза. Быў дужа вялікі гром, маланка сьвістала бесьперастанку. Дождж заліў нашу яму. Рабілі новы акоп. Я з духу выбіўся. У Беленькага забалеў жывот: ці не надарваўся толькі, цягаючы з зялезнае дарогі шпалы? Але-ж і акоп збудавалі — „маё пачценіе“, як кажа здаволены Пашын.

Увечары — ціха, ціха, як макам сеяў. Месяц поўны. Сьвежа-сьцюдзёны. Журавы ляцелі: „Кур-кур… Кур!“ Беленькі пачуў іх курканьне і заплакаў, — зусім расклеіўся наш мілы жыдзе. Кідаем усё і пры сьвечцы гуляем у новым акопе ў карты. Акоп — як дом. Беленькі ўжо рагочаць, цалуе мяне… — Гэта ў мяне ад бульбы жывот балеў дужа, аж да сьлёз“. — „Сказывай бабушкіны сказкі“, — бурчыць паважны Пашын.

Яшчэ пара слоў. Сёньня я бачыў нашага камандзіра ў іншым асьвятленьні. Я чуў, як ён сказаў афіцэрам: „Забіты нямецкі салдат абгарэў, троху падсмажыўся. Падышла сьвіньня і выела яму нагу. Адным словам — свая сваіх не пазнаша“. К чэсьці афіцэраў, ніхто не засьмяяўся. Мабыць, і камандзір сказаў, ня шчыра, а для падняцьця патрыятызму. Гідка!

21 жніўня.

Цэлы дзень ціха. Адпачываем на тэй-жа пазыцыі. Прыяжджаў наш дывізіённы. — „Бійце немцаў і заў-